×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Устаноўлены цэны на прыродны газ

10.02.2023

Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 8 лютага 2023 г. № 11 «Аб цэнах на прыродны газ» устаноўлены адпускныя цэны на прыродны газ для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў на 2023 год.

У адпаведнасці з названай пастановай цэны на прыродны газ для большасці груп спажыўцоў павялічаны ў межах індэкса спажывецкіх цэн, вызначанага Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Такое павелічэнне выклікана неабходнасцю кампенсацыі выдаткаў газазабеспячальных арганізацый, звязаных з набыццём і отпускам прыроднага газу, нацэнкі ТАА «Газпром трансгаз Беларусь» і выдаткаў ДВА «Белпалівагаз», звязаных з дастаўкай і отпускам прыроднага газу.

Прыняцце пастановы не паўплывае на разлікі з насельніцтвам, таму што для гэтай катэгорыі спажыўцоў цэны на газ устаноўлены                                          з 1 студзеня 2023 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад 30 снежня 2022 г. № 952 «Аб змене пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013 г. № 1166».

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2023 года.

 

Назад