Устаноўлены тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах
Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 2023 г. № 8 «Аб тарыфах на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах» з 1 лютага 2023 г. тарыфы на паслугі, якія аказваюцца ААТ «Гомельтранснафта Дружба» па транзітнай транспарціроўцы нафты праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, праіндэксаваны на 9 працэнтаў.
Акрамя таго, гэтай пастановай прадугледжана павышэнне тарыфаў на транспарціроўку нафты па ўнутрырэспубліканскіх маршрутных напрамках, якое ўлічвае прагназуемы ў Рэспубліцы Беларусь на 2023 год індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі, а таксама ўдзельныя тарыфы (за 100 ткм) па транспарціроўцы нафты па транзітных напрамках.
Гэта пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2023 года.