×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Унесены змяненні ў пастанову МАРГ ад 19 лютага 2018 г. № 13 «Аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфу на перадачу цеплавой энергіі»

28.06.2023

Мэтай падрыхтоўкі пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2023 г. № 36 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2018 г. № 13» (далей – пастанова № 36) з'явілася патрэбнасць ва ўдасканаленні механізму ўліку змяненняў (дэльты) даходаў, улічваемых пры разліку базавага тарыфу на перадачу цеплавой энергіі для арганізацый, якія ажыццяўляюць перадачу цеплавой энергіі, якія звязаны з адхіленнем колькасці фактычна перададзенай цеплавой энергіі энергазабеспячальнымі арганізацыямі ад планавай колькасці цеплавой энергіі, улічанай пры ўстанаўленні базавага тарыфу на перадачу цеплавой энергіі.

Змяненні датычацца парадку вызначэння дэльты. Раней дэльта разлічвалася за перыяд, які папярэднічаў разліковаму перыяду рэгулявання, і ўлічвалася ў базавым тарыфе на перадачу цеплавой энергіі на разліковы перыяд рэгулявання, а з улікам унесеных змяненняў дэльта будзе разлічвацца штомесяц і не будзе ўлічвацца ў базавым тарыфе на перадачу цеплавой энергіі, што дасць магчымасць палепшыць фінансава-эканамічнае становішча арганізацый, якія ажыццяўляюць перадачу цеплавой энергіі.

Акрамя таго, пастановай № 36 прадугледжана павелічэнне планавай сумы прыбытку, які ўлічваецца пры разліку базавага тарыфу на перадачу цеплавой энергіі, з 5 да 7 працэнтаў ад велічыні эксплуатацыйных затрат.

Гэтыя змены ўступяць у сілу з 1 студзеня 2024 г.

 

 

 

 

Назад