Унесены змены ў Правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, Палажэння аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў
14 лістапада 2018 г. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова № 824 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156 і ад 22 лiпеня 2014 г. № 703", якая прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, а таксама ў Правілы продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання (далей - Правілы продажу), Палажэнне аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў (далей - Палажэнне), зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лiпеня 2014 г. № 703.
Правілы продажу і Палажэнне выкладзены ў новай рэдакцыі.
Правіламі продажу прадугледжваецца:
• права прадаўца самастойна вызначаць парадак і ўмовы продажу тавараў, ажыццяўлення грамадскага харчавання;
• права прадаўца самастойна ўсталёўваць рэжым працы рознічных гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання, рэжым працы без (па-за) гандлёвых аб'ектаў, за выключэннем рэжыма працы такіх аб'ектаў пасля 23.00 і да 7.00 (такі рэжым падлягае ўзгадненню з гарадскім, раённым выканаўчым камітэтам, мясцовай адміністрацыяй у г.Мінску);
• права прадаўца спыняць працу касавых апаратаў, праграмных кас пасля заканчэння разлікаў з апошнім пакупніком;
• абавязак прадаўца бясплатна пагрузіць на транспартны сродак пакупніка, якое знаходзіцца каля гандлёвага аб'екта або на паркоўцы прадаўца, набытыя пакупніком буйнагабарытныя нехарчовыя тавары ці тавар, маса якога складае 25 і больш кілаграмаў;
• абавязак прадаўца прадаць пакупніку тавары па цане, паказанай на цэнніку;
• абавязак прадаўца ў крамах, павільёнах, аўталаўках, інтэрнэт-крамах пры ўказанні цаны харчовых прадуктаў, маса або аб'ём якiх складае менш (больш) 1 кілаграма або 1 літра, за выключэннем тавараў у пэўным наборы, алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, яйкі, а таксама іншых харчовых прадуктаў, маса або аб'ём якіх складае менш за 50 грамаў або 50 мілілітраў, дадаткова да інфармацыі аб цане тавараў паказваць на цэнніках, у іншых крыніцах інфармацыі аб цане тавараў, якія распаўсюджваюцца нявызначанаму колу асоб у такіх гандлёвых аб'ектах, на сайтах гэтых інтэрнэт-крам, цану такіх тавараў за 1 кілаграм або 1 літр;
• забарону продажу непаўналетнім ва ўзросце да 18 гадоў пнеўматычных пісталетаў, рэвальвераў і вінтовак, лукаў і арбалетаў, якія з'яўляюцца канструктыўна падобнымі са зброяй вырабамі, непаўналетнім ва ўзросце да 16 гадоў - піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння;
• асаблівасці продажу тытунёвых вырабаў, у тым ліку патрабаванні да афармлення пераліку тытунёвых вырабаў, абсталявання, у якім размяшчаюцца тытунёвыя вырабы, дэманстрацыі тытунёвых вырабаў і азнаямленню пакупніка са спажывецкімі ўласцівасцямі такіх вырабаў;
• пашырэнне пераліку месцаў продажу тэхнічна складаных тавараў бытавога прызначэння, аўдыёвізуальных твораў, ювелірных і іншых бытавых вырабаў са срэбра, механічных транспартных сродкаў, піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння I і II класаў небяспекі і інш.
Палажэннем прадугледжваецца:
• вызначэнне новых тэрмінаў «камбінаваны асартымент тавараў», «змешаны асартымент тавараў», «універсальны асартымент тавараў»;
• вызначэнне асаблівасцяў распрацоўкі асартыментных пералікаў тавараў для пэўных відаў крам;
• права прадаўца вызначыць перыяд для вывучэння попыту на пэўныя тавары для ўключэння іх у асартыментны пералік, а для тавараў, попыт на якія носіць сезонны характар, у асартыментным пераліку тавараў ўказваць перыяд іх рэалізацыі;
• пашырэнне пераліку выпадкаў, калі асартыментны пералік тавараў не патрабуецца.
Акрамя таго, указанай пастановай ўносяцца змены ў Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156:
• у пункт 9.6 Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур унесены змены, якія прадугледжваюць ўзгадненне рэжыму працы рознічных гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання, аб'ектаў бытавога абслугоўвання, гандлёвых цэнтраў і рынкаў пасля 23.00 і да 7.00 у рамках адной адміністрацыйнай працэдуры;
• у пункт 9.10 Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур унесены змены ў назву адміністрацыйнай працэдуры і пералік заяў для ўнясення звестак у Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь.
Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання - з 21 лютага 2019 г.