Уладзімір Калтовіч правёў сустрэчу з кіраўніцтвам Арабскай арганізацыі сельскагаспадарчага развіцця
12 лістапада адбылася сустрэча Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю – Сустаршыні Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі Уладзіміра Калтовіча і генеральнага дырэктара Арабскай арганізацыі сельскагаспадарчага развіцця Ібрагіма аль-Духейры.
Падчас сустрэчы бакі адзначылі, што істытуцыянальны патэнцыял і магчымасці арганізацыі ўяўляюць значную цікавасць з пункту гледжання вываду супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Блізкага Усходу і Афрыкі ў галіне харчовай бяспекі і сельскай гаспадаркі на сістэмны ўзровень.
Абмеркаваны перспектывы садзейнічання патэнцыялу Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі для актывізацыі ўзаемадзеяння
ў галіне сельскай гаспадаркі і зняцця праблемных пытанняў ва ўзаемным гандлі таварамі і паслугамі.
Праграма візіту прадстаўнікоў ААСР уключае ўдзел у рабоце 27-й Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выстаўкі-кірмашу "ПрадЭкспа – 2021", сустрэчы з кіраўнікамі міністэрств сельскай гаспадаркі і харчавання, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, лясной гаспадаркі, Банка развіцця і шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.