Парушальнікі, якія заключылі картэльную змову на таргах, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці
Рашэннем МАРГ ад 15.07.2021 № 352/30-2021 быў устаноўлены факт заключэння службовымі асобамі ТАА «Тара-Сэрвіс» і унітарнага прадпрыемства «Фабрыка «Спектр упаковак» антыканкурэнтнага пагаднення аб тактыцы сумесных паводзін пры ўдзеле ў працэдуры закупкі гафратары.
Яны дамовіліся, што як толькі падчас таргоў на паніжэнне кошту застануцца ўдваіх, то спыняць таргавацца, кошт усталюецца на аднолькавым узроўні і аб'ём пастаўляемай прадукцыі падзеліцца паміж імі пароўну.
Разгледзеўшы матэрыялы справы, праверыўшы і даследаваўшы доказы, суд прызнаў факт учынення правапарушэння ўстаноўленым, вінаватасць удзельнікаў картэля даказанай.
Пастановай эканамічнага суда Віцебскай вобласці на службовую асобу унітарнага прадпрыемства «Фабрыка «Спектр упаковак» накладзены штраф у памеры 50 базавых велічынь – 1 450 рублёў, на унітарнае прадпрыемства «Фабрыка «Спектр упаковак» – штраф у памеры 5 % сумы выручкі за 2020 год ад рэалізацыі тавара, на таварным рынку якога здзейснена адміністрацыйнае правапарушэнне – 16 375 рублёў.
Дырэктар ТАА «Тара-Сэрвіс» прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 40 базавых велічынь – 1160 рублёў, ТАА «Тара-Сэрвіс» – у выглядзе штрафу ў памеры 4,5 % сумы выручкі ад рэалізацыі тавару, на таварным рынку якога здзейснена адміністрацыйнае правапарушэнне, за папярэдні год – 15 818 рублёў.
Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.