Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2018 г. № 73
Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 31 кастрычнiка 2019 г. № 87 «Аб змяненні пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2018 г. № 73» (далей - Пастанова) у мэтах забеспячэння прывядзення актаў заканадаўства ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2019 г. № 357 «Аб аднаўляльных крыніцах энергіі».
Пастанова прадугледжвае:
захаванне асаблівасцяў прымянення павышальных каэфіцыентаў для установак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, стварэнне якіх ажыццяўляецца ў межах квот на стварэнне такіх установак, размеркаваных да 1 лістапада 2019 г.,
увядзенне асаблівасцяў прымянення стымулюючых каэфіцыентаў для установак па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, стварэнне якіх ажыццяўляецца ў межах квот на стварэнне такіх установак, размеркаваных пасля 1 лістапада 2019 г.,
захаванне магчымасці памяншэння памераў каэфіцыентаў, што прымяняюцца пры ўсталяванні тарыфаў на электрычную энергію, вырабленую ўстаноўкамі па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, стварэнне якіх ажыццяўляецца ў межах квот на іх стварэнне, размеркаваных як да 1 лістапада 2019 г., так і пасля названага тэрміну, па ініцыятыве прэтэндэнтаў, якія маюць намер ажыццявіць стварэнне такіх установак;
змена памеру каэфіцыента да тарыфу на электрычную энергію, для установак незалежна ад вiду аднаўляльных крыніц энергіі, створаных выключна для энергетычнага забеспячэння гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў без вылучаных ва ўстаноўленым парадку квот на стварэнне установак і яго ўстанаўленне на ўзроўні, які забяспечвае супастаўнасць кошту электраэнергіі з аднаўляльных крыніцах энергіі з паліўнай складнікам ў выдатках энергазабеспячальных арганізазацый ДВА «Белэнерга» на вотпуск электраэнергіі;
Памеры стымулюючых каэфіцыентаў устаноўлены з улікам аналізу інфармацыі, прадстаўленай уладальнікамі ўведзеных у эксплуатацыю ў 2018- 2019 гг. новых установак, аб фактычных затратах на іх стварэнне і абслугоўванне.