Аб зацвярджэнні Пагаднення аб адзіных правілах канкурэнцыі
18 студзеня 2023 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь зацверджана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб адзіных правілах канкурэнцыі», якое набыло моц 23 студзеня 2023 года.
Нагадаем, што міжурадавае Пагадненне падпісана Міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Аляксеем Багданавым і кіраўніком Федэральнай антыманапольнай службы Расійскай Федэрацыі Максімам Шаскольскім у Маскве 9 лістапада 2022 г. у рамках рэалізацыі Саюзнай праграмы ў галіне адзіных правілаў канкурэнцыі.
Пагадненнем вызначаны адзіныя правілы канкурэнцыі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, што, у сваю чаргу, дасць магчымасць для суб'ектаў стварыць адзіныя ўмовы работы на таварных рынках, а для антыманапольных органаў сумесна рэагаваць на антыканкурэнтныя практыкі і выпрацоўваць адзіныя падыходы па іх устараненню.
Рэалізацыя Саюзнай праграмы ў галіне адзіных правіл канкурэнцыі - значны крок на шляху паглыблення інтэграцыі не толькі паміж канкурэнтнымі ведамствамі, але і дзяржавамі ў цэлым. Узаемная зацікаўленасць Беларусі і Расіі ў пастаўках тавараў патрабуе ад канкурэнтных ведамстваў стварэння роўных і празрыстых умоў працы на рынку.