Аб стварэнні галіновай лабараторыі антыманапольнага і цэнавага рэгулявання, рэгулявання ў галіне гандлю
Cа студзеня 2019 года пачне сваю працу галіновая лабараторыя антыманапольнага і цэнавага рэгулявання, рэгулявання ў галіне гандлю (далей - галіновая лабараторыя), утвораная на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт».
Галіновая лабараторыя створана з мэтай правядзення навуковых даследаванняў у галіне антыманапольнага, цэнавага рэгулявання і рэгулявання ў галіне гандлю, забеспячэння трывалай навуковай базы для прыняцця рашэнняў па найбольш актуальным пытанням у гэтых сферах.
У якасці асноўных напрамкаў дзейнасці галіновай лабараторыі вызначаны:
- даследаванне праблем у вобласці ўдасканалення нацыянальнага і міжнароднага канкурэнтнага права, антыманапольнага і цэнавага рэгулявання;
- даследаванне праблем у галіне нацыянальнай канкурэнтнай, антыманапольнай, цэнавай і гандлёвай палітыкі;
-
абгрунтаванне прыярытэтаў развіцця антыманапольнага рэгулявання ў Рэспубліцы Беларусь.
Да выканання навукова-даследчых работ у рамках галіновай лабараторыі будуць прыцягвацца выкладчыкі, дактаранты, аспіранты, магістранты, студэнты, а таксама супрацоўнікі МАРГ. З аднаго боку, гэта дазволіць забяспечыць глыбокае навуковае суправаджэнне вырашэння актуальных праблем у сферы антыманапольнага і цэнавага рэгулявання, рэгулявання ў галіне гандлю, а з другога боку - узмацніць практычную накіраванасць падрыхтоўкі спецыялістаў.
Функцыянаванне галіновай лабараторыі будзе спрыяць распрацоўцы новых, навукова абгрунтаваных методык і інструментаў рэалізацыі антыманапольнай і цэнавай палітык, павышэнню канкурэнтаздольнасці як прадпрыемстваў, так і эканомікі Рэспублікі Беларусь у цэлым.
З палажэннем аб галіновай лабараторыі можна азнаёміцца, прайшоўшы па спасылцы.