Аб падпісанні Мемарандума аб супрацоўніцтве з Кітайскай Народнай Рэспублікай
23 верасня 2019 года па запрашэнню Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Калтовіча Рэспубліку Беларусь з візітам наведала дэлегацыя Дзяржаўнага ўпраўлення па рэгуляванню рынку Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з намеснікам старшыні спадарыняй Гань Лін.
У ходзе візіту ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю праведзены перамовы па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва.
Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзімір Калтовіч праінфармаваў кітайскіх калег аб працы міністэрства, аб асноўных напрамках яго дзейнасці, у тым ліку наладжванні супрацоўніцтва з антыманапольнымі ведамствамі іншых краін і міжнароднымі арганізацыямі, а таксама запрасіў прадстаўнікоў кітайскага антыманапольнага ведамства наведаць міжнародную канферэнцыю «Развіццё канкурэнцыі на галіновых рынках: тэарэтычныя і практычныя аспекты», якая пройдзе 13-14 лістапада бягучага года ў Мінску.
Спадарыня Гань Лін адзначыла, што кітайскі бок зацікаўлены ў абмене вопытам і правапрымяняльнымі практыкамі ў сферы антыманапольнай дзейнасці з беларускімі калегамі і запрасіла прадстаўнікоў МАРГ прыняць удзел у 9-ым Форуме па канкурэнтнай палітыцы і семінарах па развіцці канкурэнцыі, якія арганізуюцца Кітайскай Народнай Рэспублікай для сваіх партнёраў па праекту «Адзін пояс – адзін шлях».
Пасля заканчэння перамоў адбылося падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве ў галіне канкурэнтнага і цэнавага нагляду, абароны правоў спажыўцоў і рэгулявання рэкламнай дзейнасці паміж Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным упраўленнем па рэгуляванню рынку Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Дакумент накіраваны на актывізацыю абмену неканфідэнцыйнай інфармацыяй у галіне канкурэнтнай і цэнавай палітыкі, абароны правоў спажыўцоў і рэгулявання рэкламнай дзейнасці, а таксама абмену вопытам у галіне расследавання парушэнняў антыманапольнага (канкурэнтнага) заканадаўства, заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў і рэкламе, парадку фарміравання і прымянення цэн (тарыфаў), адвакатавання канкурэнцыі, ўзаемадзеяння з антыманапольнымі органамі, і таксама органамі (арганізацыямі), якія ажыццяўляюць рэгулявання цэн (тарыфаў), іншых краін і нацыянальнымі органамі дзяржаўнай улады.
Бакі падкрэслілі, што падпісаны мемарандум адкрывае новую старонку ў дзелавым супрацоўнiцтве ў сферы антыманапольнай дзейнасці паміж нашымі краінамі.