×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

6-7 СНЕЖНЯ 2018 Г. У ЧЭЛЯБІНСКУ АДБЫЛОСЯ ДЗЕСЯТАЕ ПАСЯДЖЭННЕ РАБОЧАЙ ГРУПЫ ПА СУПРАЦОЎНІЦТВУ З ЧЭЛЯБІНСКАЙ ВОБЛАСЦЮ РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ

07.12.2018

    У рамках візіту 6-7 снежня 2018 г. у Чэлябінскую вобласць Расійскай Федэрацыі беларускай дэлегацыі на чале з Міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча адбыліся сустрэчы і перамовы з кіраўніцтвам Урада Чэлябінскай вобласці, г.Чэлябінску, г.Міасс, г.Златавуста, Паўднёва-уральскай гандлёва-прамысловай палаты, ТАА «Уралпрамтэхнiка» (г.Мiасс), ТАА «Ферум» (г.Златавуст), ТАА «Будмаш» (г.Златавуст).

    Па выніках устаноўлена высокая зацікаўленасць расійскага боку ў стварэнні зборачнай вытворчасці (магутнасцю 300 адзінак у год на першым этапе) аўтобусаў МАЗ на звадкаваным прыродным газе на базе ТАА «Уралпрамтэхнiка» (г.Мiасс) з магчымым прысваеннем яму статусу тэрыторыі апераджальнага сацыяльна-эканамічнага развіцця, ў вывучэнні наменклатуры беларускай прамысловай прадукцыі з мэтай магчымага замяшчэння імпартных камплектуючых, што закупляюцца для вытворчых мэтаў прадпрыемствамі Чэлябінскай вобласці, у тым ліку ТАА «Ферум» і ТАА «Будмаш».

    7 снежня 2018 года пад старшынствам Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Калтовіча і намесніка губернатара Чэлябінскай вобласці Расійскай Федэрацыі Сяргея Сушкова адбылося дзесятае пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтву з Чэлябінскай вобласцю Расійскай Федэрацыі (далей – Рабочая група). У ходзе пасяджэння Рабочай групы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне гандлю і інвестыцый, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту, будаўніцтва, навукі, адукацыі, маладзёжнай палітыкі, культуры і турызму, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, міжрэгіянальных сувязяў.

    Заседание РГ.jpg

    З беларускага боку ў пасяджэнні Рабочай групы прынялі ўдзел прадстаўнікі МАРГ, аддзялення Пасольства Беларусі ў Екацярынбургу, ААТ «БУТБ», ААТ «Гомсельмаш», ТАА «Прамагралізінг-Цэнтр» (г.Санкт-Пецярбург), з расійскага боку – шэраг прадпрыемстваў і арганізацый -партнераў.

    Па выніках мерапрыемства падпісаны План мерапрыемстваў на 2018 – 2021 гады па рэалізацыі Пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Чэлябінскай вобласці Расійскай Федэрацыі ад 17 лістапада 2000 года, а таксама выніковы пратакол дзясятага пасяджэння Рабочай групы.

    Подписание.jpg

    Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні адзінаццатага пасяджэння Рабочай групы ў 2019 году ў г.Мінску.

    Назад