×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

28-29 лістапада 2018 г. у г.Каіры адбылося пятае пасяджэнне Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі

30.11.2018

    28-29 лістапада 2018 г. у г.Каіры пад старшынствам Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Калтовіча і Міністра гандлю і прамысловасці Арабскай Рэспублікі Егіпет Амра Насара адбылося пятае пасяджэнне Беларуска-Егіпецкай сумеснай гандлёвай камісіі (далей – Камісія). Падчас пасяджэння Камісіі бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных сферах: гандлю і інвестыцый, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, транспарту, фінансаў, сувязі і інфармацыйных тэхналогій, дрэваапрацоўкі, энергетыкі, навукі і даследаванняў, адукацыі, спорту і турызму, аховы здароўя, культуры.

    МПК.jpg

    З беларускага боку ў працы Камісіі прынялі ўдзел прадстаўнікі МАРГ, МЗС, Мінпрама, Мінсувязі, НАН Беларусі, Беларускай гандлева-прамысловай палаты, канцэрна «Белдзяржхарчпрам», ААТ «Амкадор», УП «Атамтэх», ААТ «БелАЗ», ААТ «Белкамунмаш», ААТ «МАЗ», ААТ «МТЗ», ААТ «Мінскі маторны завод», ААТ «Гомсельмаш», а таксама прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Егіпце. З егіпецкага боку – шэраг прадпрыемстваў і арганізацый-партнёраў.

    У рамках Камісіі праведзена сустрэча з прадстаўнікамі егіпецкіх дзелавых кругоў у фармаце «круглага стала», пасяджэнне двухбаковай рабочай групы па прамысловасці, прэс-канферэнцыя, а таксама сустрэча з Прэм'ер-міністрам Егіпта.

    Па выніках мерапрыемства парафіравана Комплексная праграма (“Дарожная карта”) развіцця супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет на 2019-2020 гады. Акрамя таго, падпісаны выніковы пратакол пятага пасяджэння Камісіі, Мемарандум аб узаемаразуменні паміж ААТ «Амкадор», Нацыянальнай арганізацыяй ваеннай прамысловасці, Егіпецкай кампаніяй па сельскагаспадарчаму развіццю ў галіне арганізацыі зборачнай вытворчасці і лакалізацыі тэхнікі ААТ «Амкадор» у Егіпце.

    Дорожная картаjpg.jpg

    Дадзенае мерапрыемства разглядаецца беларускім і егіпецкім бакамі ў якасці важнага этапу падрыхтоўкі візіту ў адказ Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет А. аль-Сісі ў Рэспубліку Беларусь у 2019 годзе.

    Назад