×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры «Унясенне змяненняў у пасведчанне аб атэстацыі работніка грамадскага аб'яднання спажыўцоў» грамадскаму аб'яднанню спажыўцоў неабходна падаць у Міністэрства адпаведную заяву аб унясенні змяненняў у пасведчанне аб атэстацыі, раней выдадзенае пасведчанне аб атэстацыі (арыгінал) і дакументы, якія пацвярджаюць неабходнасць унясення змен.

Адзін экзэмпляр пасведчання аб атэстацыі з унесенымі змяненнямі выдаецца грамадскаму аб'яднанню спажыўцоў у парадку, устаноўленым пунктам 19 Палажэння, на працягу 10 каляндарных дзён з дня атрымання Міністэрствам адпаведнай заявы.

Звяртаем увагу грамадскіх аб'яднанняў спажыўцоў!

Згодна з пунктам 202 Палажэння пры спыненні (разарванні) працоўнага дагавора з работнікам пасведчанне аб атэстацыі (яго дублікат) на працягу 10 каляндарных дзён з дня спынення дзеяння (разарвання) працоўнага дагавора падлягае вяртанню грамадскім аб'яднаннем спажыўцоў у Міністэрства.