×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Пытанне:

Ці дапускаецца рэклама сістэм для спажывання тытуню?

Адказ:

У адпаведнасці з нарматыўнымі прадпісаннямі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 г. № 28 «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў», пункта 3 артыкула 10 і пункта 3 артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 г. № 225-З «Аб рэкламе» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняецца:

  • рэклама тытунёвых вырабаў (за выключэннем інфармацыі аб відах, назвах і спажывецкіх уласцівасцях тытунёвых вырабаў, назвах арганiзацый - вытворцаў і выявы спажывецкай ўпакоўкі тытунёвых вырабаў, якія размяшчаюцца на сайтах арганізацый - вытворцаў, арганізацый - заказчыкаў і імпарцёраў тытунёвых вырабаў);
  • рэклама, падобная з рэкламай тытунёвых вырабаў (г.зн. рэклама, якая змяшчае назву тавару, назву арганізацыі, таварны знак або знак абслугоўвання, выяву тавару або яго спажывецкай ўпакоўкі, тоесныя або падобныя да ступені змяшэння з назвай тытунёвых вырабаў, таварным знакам, які выкарыстоўваецца для абазначэння назвы тытунёвых вырабаў, альбо выявай тытунёвых вырабаў або іх спажывецкай упакоўкi);
  • рэклама вадкасцяў для электронных сістэм курэння (за выключэннем такой рэкламы на сайтах іх вытворцаў і імпарцёраў).

Прымаючы да ўвагі выкладзенае, рэклама сістэмы для спажывання тытуню заканадаўствам не забараняецца пры ўмове, калі такая рэклама:

  • не ўключае рэкламы тытунёвых вырабаў, г.зн. не ўключае інфармацыі аб тытунёвых сцікаў і (або) іх выяву (выключэнне складаюць сайты вытворцаў, заказчыкаў і імпарцёраў тытунёвых вырабаў, на якіх дапускаецца размяшчэнне інфармацыі аб відах, назвах і спажывецкіх уласцівасцях тытунёвых вырабаў, назвах вытворцаў тытунёвых вырабаў, выявы спажывецкай ўпакоўкі тытунёвых вырабаў);
  • не з'яўляецца рэкламай, падобнай з рэкламай тытунёвых вырабаў.