×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Пытанне:

Ці мае права рэкламараспаўсюджвальнік – уласнік сродку вонкавай рэкламы здаць дадзены сродак вонкавай рэкламы ў арэнду?

Адказ:

У адпаведнасці з артыкулам 210 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ГК) ўласнік мае права па сваім меркаванні здзяйсняць у дачыненні маёмасці, якая яму належыць, любыя дзеянні, якія не супярэчаць заканадаўству, грамадскай карысці і бяспецы, не наносяць шкоды навакольнаму асяроддзю, гісторыка-культурным каштоўнасцям і ня ўшчамляюць правоў і інтарэсаў іншых асоб, якія абараняюцца законам, у тым ліку адчужаць сваю маёмасць ва ўласнасць іншым асобам, перадаваць ім, застаючыся ўласнікам, правы валодання, карыстання і распараджэння маёмасцю, аддаваць маёмасць у заклад і абцяжарваць яго іншымі спосабамі, а таксама распараджацца ёй iншым чынам.

Згодна з пунктам 1 артыкула 578 ГК заканадаўчымі актамі могуць быць устаноўлены віды маёмасці, здача якой ў арэнду не дапускаецца ці абмяжоўваецца.

Паколькі заканадаўчымі актамі не ўстаноўлены забарона ці абмежаванні на прадастаўленне сродкаў вонкавай рэкламы ў арэнду, рэкламараспаўсюджвальнік, якому выдадзены дазвол на размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы, які ажыццяўляе валоданне, карыстанне і распараджэнне сродкам вонкавай рэкламы на праве ўласнасці, мае права здаць дадзены сродак вонкавай рэкламы ў арэнду трэцяй асобе.

Разам з тым, паколькі заканадаўства аб рэкламе не прадугледжвае прадастаўленне рэкламараспаўсюджвальнікам сродку вонкавай рэкламы ў арэнду трэцяй асобе ў якасці падставы для пераафармлення дазволу, рэкламараспаўсюджвальнік, якому выдадзены дазвол, застанецца адказнай асобай за размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы пасля здачы яго ў арэнду, г.зн. будзе несці адказнасць па прадугледжаных заканадаўствам аб рэкламе і дамовай абавязацельствах за размяшчэнне сродку вонкавай рэкламы, у тым ліку за своечасовае і ў поўным аб'ёме ўнясенне платы па пазначанай дамове, заключанай ў адпаведнасці з патрабаваннямі пункта 16 Палажэння аб парадку размяшчэння сродкаў вонкавай рэкламы, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2007 г. № 1497 (далей – Палажэнне).

Даведачна:

  • Падставы для пераафармлення дазволу пералічаны ў пункце 23 Палажэння вычарпальным чынам:
  • патрабаванне заканадаўства аб змяненні і (або) дапаўненні інфармацыі, якая змяшчаецца ў дазволе;
  • перадача права ўласнасці, гаспадарчага вядзення або аператыўнага кіравання на сродак вонкавай рэкламы іншай асобе;
  • рэарганізацыя рэкламараспаўсюджвальніка, у выніку якой правы валодання, карыстання і распараджэння сродкам вонкавай рэкламы пераходзяць да іншай асобы.