×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

У адпаведнасці з Правіламі выдачы ліцэнзій і дазволаў на экспарт і (або) імпарт тавараў, прыкладаемымі да Пратакола аб мерах нетарыфнага рэгулявання ў дачыненні да трэціх краін (Дадатак № 7 да Дагавору аб Еўразійскім эканамічным Саюзе ад 29 мая 2014 года), для афармлення ліцэнзіі заяўнікам або яго прадстаўніком, якія маюць пісьмовае пацверджанне адпаведных паўнамоцтваў, ва ўпаўнаважаны орган (Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь) прадстаўляюцца наступныя дакументы і звесткі:

Форма заявы на выдачу ліцэнзіі на экспарт асобных відаў тавараў

Форма заявы на выдачу ліцэнзіі на імпарт асобных відаў тавараў

Форма дададку да ліцэнзіі

  • электронная копія заявы ў фармаце, якi зацвярджаецца Еўразійскай эканамічнай камісіяй, а да яго зацвярджэння - у парадку, якi вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы-члена;
  • копія знешнегандлёвага дагавора (кантракта), дадатку і (або) дапаўнення да яго (для разавай ліцэнзіі), а ў выпадку адсутнасці знешнегандлёвага дагавора (кантракта) - копія іншага дакумента, які пацвярджае намеры бакоў;
  • копія дакумента (звесткі, калі гэта прадугледжана заканадаўствам дзяржавы-члена) аб пастаноўцы на ўлік у падатковым органе або аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
  • копія ліцэнзіі на ажыццяўленне ліцэнзуемага віду дзейнасці або звесткі аб наяўнасці ліцэнзіі на ажыццяўленне ліцэнзуемага віду дзейнасці (калі гэта прадугледжана заканадаўствам дзяржавы-члена), калі такі від дзейнасці звязаны з абаротам тавару, у дачыненні да якога ўведзена ліцэнзаванне на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага Саюза;
  • іншыя дакументы (звесткі), калі яны вызначаны рашэннем Еўразійскай эканамічнай камісіі, на падставе якога ўведзена ліцэнзаванне адпаведнага тавару.

Кожны ліст прадстаўленых копій дакументаў павінен быць завераны подпісам і пячаткай заяўніка, альбо копіі дакументаў павінны быць прашытыя і іх апошнія лісты завераны подпісам і пячаткай заяўніка.

Згодна Інструкцыі аб афармленні заявы на выдачу ліцэнзіі на экспарт і (або) імпарт асобных відаў тавараў і аб афармленні такой ліцэнзіі, зацверджанай Рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 6 лiстапада 2014 г. №199, у графе 15 лiцэнзii ўказваецца апісанне тавару і яго класіфікацыйны код у адпаведнасці з ТН ЗЭД ЕАЭС. Апісанне тавара павінна дазваляць вырабіць адназначнае аднясенне тавару да аднаго 10-значнага класіфікацыйнага коду па ТН ЗЭД ЕАЭС.

У сувязі з гэтым для запаўнення графы 15 заявы і электроннай копіі заявы неабходна карыстацца АКТУАЛЬНАЙ Таварнай наменклатурай знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага Саюза (Рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 16.07.2012 №54 "Аб зацвярджэнні адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага Саюза і Адзінага мытнага тарыфу Еўразійскага эканамічнага Саюза» з зменамі і дапаўненнямі, якія ўступілі ў сілу на дату запаўнення заявы).