×
Уважаемый посетитель сайта! Вы используете устаревший браузер. Для корректного отображения информации, пожалуйста, воспользуйтесь другим браузером или обновите используемый!

Пытанне:

Просім растлумачыць магчымасць паставак піламатэрыялаў на экспарт з 14.11.2021 па кантрактах, заключаных раней, з улікам норм Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці»

Адказ:

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2021 г. № 5 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (далей –Дэкрэт № 5) уносіць змяненне ў падпункт 1.3.1 пункта 1 Дэкрэта № 6 і ўступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання, гэта значыць 14 лістапада 2021 года.

Так, з 14 лістапада 2021 года суб'екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць дзейнасць у адпаведнасці з Дэкрэтам № 6, пры рэалізацыі тавараў уласнай вытворчасці на экспарт, што класіфікуюцца кодамі ГН ЗЭД ЕАЭС 4101, 4401 21 000 0, 4401 22 000 0, 4403 і 4407, абавязаны заключаць здзелкі на біржавых таргах адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская ўніверсальная таварная біржа».

Выкананне дамоваў, заключаных і ўмовы якіх не выкананыя да ўступлення ў сілу Дэкрэта № 5, з 14.11.2021 будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з умовамі гэтых дамоваў да поўнага іх выканання.

Што тычыцца рамачных дагавораў, то іх выкананне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прыкладаемымі спецыфікацыямі, якія змяшчаюць усе істотныя ўмовы, калі такія спецыфікацыі былі падпісаныя да ўступлення ў сілу Дэкрэта № 5.

Падпісанне пасля ўступлення ў сілу Дэкрэта № 5 дадзеных спецыфікацый ажыццяўляецца з улікам патрабаванняў Дэкрэта № 5.